В Слониме проходит знаковое событие — 26-ой по счету праздник белорусской письменности. Александр Лукашенко направил поздравление участникам и гостям Дня белорусской письменности.
Шаноўныя сябры!
Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.
Святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць.
Вялікая місія Дня пісьменства — аб’ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму.
Гэта ўрачыстае свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з’яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.
Сардэчна жадаю ўсім новых цікавых сустрэч, плённай працы і творчага натхнення.
Аляксандр Лукашэнка