Валентин Антипенко и потепление климата

rsrrsr-rrrrrrsrrr-ryirsrryirrrrer-rrrrrs-rr-rrrrr-rrerrrerrs-rrs_9

Жонка з’ехала ў камандзіроўку.

Сёння ў госці завітаў на мой погляд лепшы беларускі аналітык Юры Шэўцоў, што нядаўна вярнуўся з Масквы і неўзабаве зноў туды збіраецца.

Тэму прэзідэнцкіх выбараў у Расіі закранулі ўскосна, бо тое, што там творыцца, наўрад ці каму падабаецца.

Як ні круці, Пуцін трапіў у вельмі складаную сітуацыю, выйсце з каторай — змяненне адносінаў да прапаноў левых сіл.

Галоўная ж тэма размовы — не паверыце — вандроўка ў будучыню ў сувязі з пацяпленнем клімату.

Расіі, напэўна, пашчасціць, і па Сібіры зноў пачнуць тупацець мадэфікаваныя маманты і ўсякая іншая экзатычная жыўнасць.

Вялікія перспектывы адкрываюцца для сельскай гаспадаркі і ў карыстанні рэсурсамі.

А вось Канадзе з Аляскай не павязе са сваімі камяністымі абшарамі.

Адвернецца прырода і ад амерыканцаў. Іх футурыстычная мара перасяліцца ў Сахару наўрад ці здзейсніцца 🙂

Гаманілі гадзін шэсць і яшчэ крыху на вуліцы.

А ў гэты час дома врэдны кот Платоша сумна сядзеў на падваконніку, глядзеў у вакно і, часам, падвываў.

Як сцвярджала лекарка, ён — помесь звычайнага ката з мэйн кунам, маючым амерыканскае паходжанне.

Толькі майму кату да банана тая Амерыка. Плюсавая тэмпература разварушыла ягоныя мары пра вясновыя гулі, да якіх ён пакуль-што здатны.

ФВ